Калі аўтар гэтага майстар-класа аднойчы вырашыў наведаць Кубу, ён за 2 месяцы да падарожжа пачаў знаёміцца з іспанскай мовай.
Знаёміўся ён з мовай Фідэля Кастра ў адносна павольным рэжыме, паміж іншых клопатаў.
І пазнаёміўся за 2 месяцы дастаткова блізка для бойкай размовы на бытавыя і прыватныя тэмы.
Як гэта атрымалася?
Некаторыя людзі ў вывучэнні замежных моў б’юцца аб шкляныя дзверы, паўтараюць адны і тыя ж памылкі, губляюць шалёную колькасць часу і энергіі з даволі сціплым вынікам.
У вас ёсць шанс выправіць гэтыя прынцыповыя памылкі, пра якія вы, хутчэй за ўсё, і не ведаеце, што паўтараеце іх зноў і зноў.
Не моўных, а стратэгічных памылак у тым, што вы робіце, каб прыручыць непакорную замежную мову.
Віктар Смусін, аўтар майстар-класа, свабодна валодае англійскай і нямецкай мовамі; на сярэднім узроўні — французскай; на базавым — іспанскай і іўрытам.
І ў яго не будзе ад вас сакрэтаў.
Майстар-клас пройдзе на беларускай мове, але пытанні будуць шчыра вітацца на беларускай і рускай мовах.